Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-1.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

за незалежнасьць як у Польшчы, так і на Беларусі яны ня здужаюць яго зрабіць без беларускага селяніна. Такім споса­бам, беларуская тэрыторыя і беларускія працоўныя масы аказаліся вельмі патрэбнымі экономічна і політычна для Рэчы Посполітай Польскай, якая хацела ўваскроснуць.

Расійская імпэрыя, атрымаўшы на аснове падзелаў Поль­шчы Беларусь, таксама была экономічна і політычна зацікаў­ лена захаваць за сабою тэрыторыю Беларусі, як свой „северо-западный" край і насельнікаў краю. Яна лічыла, што актамі падзелаў яна набыла тыя тэрыторыі, якія „искони“ належалі да Расіі. Не дарма ўрад Катарыны ІІ у памяць прылучэньня Беларусі да Расіі адбіў мэдаль з славянскім напісам: „отторженная возвратих" (адабранае вярнуў).

Дзякуючы ўсяму гэтаму, і з боку Польшчы, і з боку Расіі вынікае цікавасьць да мужыцкай Беларусі, пабудаваная на экономічных і політычных інтарэсах гэтых дзьвюх адзінак. Каб шчыльней падыйсьці да Беларусі і беларускага селяніна, а таксама, каб прыцягнуць яго ў свой бок, некаторыя колы былой Польшчы і Расіі, будуць старацца загаварыць часам з беларусам і аб беларусе на яго мужыцкай мове, пачаць дасьледзіны яго быту, тэрыторыі, дзе ён жыве, яе гісторыі і г. д. Адны пачнуць даводзіць, што беларускі селянін імкнецца да Польшчы, другія—што ён спакон веку быў і цяпер ёсьць рускі чалавек па сваім быце і жаданьнях. Кожны будзе старацца перацягнуць яго ў свой бок. Такім спосабам, зусім незалежна ад культурнай актыўнасьці беларускага селяніна пачнецца беларускі культурна-нацыянальны рух.