Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-1.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

душыла, трымала ў ланцугах, за каўнер ліла кіпяток, паліла цела раскалёным жалезам, прынуджала есьці дохлых п'явак і г.д. Шмат народу загінула ад яе кар. Польская пані на Бела­русі нічым ня была лепшаю ад рускай Салтычыхі, а нават можа і горшаю, бо на Беларусі, апроч соцыяльнай прорвы паміж панам і мужыком, была яшчэ прорва нацыянальная і рэ­лігійная.

Беларускі селянін, апроч таго, сыстэматычна галадаваў. На аснове закону паны павінны былі ў галодныя гады карміць сваіх прыгонных, але гэты закон ніколі ня выконваўся. Вя­домы поэта, служка Катарыны ІІ, Дзяржавін, каторы за сваю смачную, як ліманад, для царыцы поэзію атрымаў на Беларусі ў Нэвельшчыне некалькі маёнткаў, дае нам весткі аб тагачас­ным экономічным палажэньні беларускага селяніна. З вестак відна, што нават у хлебародныя гады селянін павінен быў есьці хлеб, які складаўся з чатырох частак мякіны і аднэй часткі жыта, што часам і горш было, бо сяляне елі „вараны шчавель або з вотрубей і выжымах вараную кісьліцу". З другіх вестак мы даведваемся, што беларускі селянін карміўся вельмі часта карою, дравясінаю і травамі.

У канцы свайго данясеньня Дзяржавін, хочучы пацешыць урад, піша, што, ня гледзячы на пастаянны голад, беларускі селянін так звык да нужды, што зусім не абураецца, а „обретается в довольном равнодушии" падобна антычнаму філёзофу стоіцкай школы. Факты таго часу і далейшых часоў нам ясна гавораць, што ў заўсёды галоднага беларускага сялянства як­ раз ня было філёзофскага стоіцкага „равнодушия".

Селянін на Беларусі, як і ўва ўсёй Расіі, не здавальняўся сваім палажэньнем і шукаў лепшай долі ўсімі сродкамі, якія яму былі даступны. У канцы 1796 і пачатку 1797 году ў размаітых куткох Беларусі йдуць сялянскія паўстаньні супроць паноў. Сяляне адмаўляюцца слухацца паноў, вельмі часта вы­ганяюць іх з маёнткаў, захопліваюць панскую рухомасьць, збожжа, быдла, серабро, пасуду, вопратку і г. д. Асабліва абвострываюцца і ўзмацняюцца паўстаньні ў Полацкай провінцы. Ня гледзячы на поўную неорганізованасьць паўстаньняў, мы бачым, што сялянства ўжо добра ведае, што яно знаходзіцца ў дрэнным становішчы, дзякуючы самай наглай эксплёатацыі і ўціску з боку паноў. Паўстаньні адбываюцца ў дварох, як