Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-1.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

маладыя буржуазныя колы, а дзе іх было мала, на дапамогу ім падымаліся больш прогрэсыйныя, закранутыя разьвіцьцём капіталізму, дваранскія колы. Гэтыя соцыяльныя элемэнты размаітых нацый пачалі высоўваць думку аб утварэньні сваіх нацыянальных дзяржаўных організмаў, дзе іх ня было. А дзе яны былі, там высоўваліся думкі аб рэформах у дзяржавах у бок перамогі і захопу ўлады ў рукі новых соцыяльных элемэн­таў. Пачаўся адраджэнцкі рух сярод народаў. Адны з іх рукамі сваёй буржуазіі ўтваралі дзяржавы, другія рэформаваліся, прагнуліся перабудавацца на новы лад. Рух захапіў Аўстрыю, Прусію, Гішпанію, Португалію, балканскія народы, Польшчу і г. д. Нават і ў далёкую фэўдальна-царскую Расію прасякнуў гэты рух. Царская Расія, абараняючы свой фэўдальны лад і быт, ня раз хадзіла на Францыю і адтуль праз свае прогрэ­сыйныя дваранскія і буржуазныя колы заразілася такім рухам, як рух дэкабрыстых, каторыя былі ня толькі буржуазнымі рэформатарамі, але і патрыотамі новай Расіі.

На тэрыторыі Польшчы, якая ўжо ня мела свайго дзяр­жаўнага організму і была падзелена паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй, адраджэнцкі рух павінен быў разьвінуцца вельмі моцна. Яго выявіцелямі былі рэформіцка-шляхецкія і часткаю мяшчанскія колы. Яны загаварылі аб адраджэньні і адбудавань­ні Рэчы Посполітай Польскай. Паколькі Беларусь у XVIII ста­годзьдзі была часьцінаю польскага дзяржаўнага організму і паколькі польскія патрыоты прагнуліся „адрадзіць" Польшчу ўва ўсім яе гістарычным складзе, адраджэньне павінна было захапіць і Беларусь.

У канцы XVIII стагодзьдзя ўся Беларусь, пасьля падзе­лу Польшчы, увашла ў склад Расійскай імпэрыі. Аснаўным этнографічным элемэнтам яе былі беларусы, каторыя складалі з сябе шматмільённую масу сялян і чорнарабочых. Што датычыць беларускай шляхты, то яшчэ з XVII стагодзьдзя яна полёнізуецца, бо і экономічна, і політычна яна зьвязана з шляхецкім ладам Польшчы. Беларускі шляхціч у масе за гэтыя часы пасьпеў ужо зрабіцца каталіком і палякам; толькі частка дробнай шляхты лічаць сябе беларусамі.

Становішча беларускай масы вельмі цяжкое. Інкорпорацыя Беларусі ў Расійскую імпэрыю ня толькі не палепшыла жыцьця беларускага селяніна, але яшчэ пагоршыла. Вольнае