Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-1.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яшчэ ў 1914 годзе ў сваім артыкуле „Аб праве нацый на самавызначэньне" У. І. Ленін пісаў: „Ува ўсім сьвеце эпоха канчатковай перамогі капіталізму над фэўдалізмам была зьвя­зана з нацыянальнымі рухамі". Экономічным грунтам для іх быў той факт, што „для поўнай перамогі таварнай вытвор­часьці патрэбна заваяваньне буржуазіяй дамовага рынку, па­трэбна дзяржаўнае аб'яднаньне тэрыторый з насельніцтвам, якое гаворыць на адной мове, пры выдаленьні ўсялякіх пера­шкод для разьвіцьця гэтай мовы і замацаваньні яго ў літара­туры".

Зусім зразумела, што і француская рэволюцыя 1789 году, якая змагалася з рэштаю старога фэўдальнага рэжыму ў Эўропе і высоўвала на арэну замест фэўдальнай арыстократыі буржуа­зію , не магла не падлягаць гэтаму гістарычнаму закону. Яна высунула для разьвязаньня ня толькі соцыяльныя і політычныя пытаньні, але і нацыянальныя. Цэлы шэраг нацыянальных ру­хаў ува ўсёй Эўропе быў зьвязаны з францускай рэволюцыяй.

Найперш ад усяго рэволюцыя для самых французаў зра­білася нацыянальнай справай. Адразу пачалі організоўвацца супроць рэволюцыі і супроць Францыі, як рэволюцыйнага ася­родку, блізкія й далёкія эўропэйскія дзяржавы, пабудаваныя на фэўдальным грунце. Пачынаючы з канца XVIII стагодзьдзя, адна за другою адбываюцца кааліцыі супроць Францыі ўсіх эўропэйскіх дзяржаў, каторыя прагнуцца павярнуць кола гісторыі назад да фэўдалізму. Буржуазная Францыя напружыла ўсе сілы і хутка наладзіла абарону краю і рэволюцыі. Яна ня толькі адбіла напады, але, наадварот, кінула свае сілы на палу­дзень і ўсход пад камандаваньнем Наполеона. Куды-б ня пры­ходзіла буржуазная Францыя, яна прыносіла з сабою пляны ідэі буржуазнай рэволюцыі. Змаганьнямі за новыя ідэі былі