— Каб Кандрат быў дома…
— Кандрат Назарэўскі, гэта твой брат? — сказала Зося.
Дзяўчынка ўстрапянулася як птушанё і з надзеяй ускінула твар угару.
— Гэта мой брат.
— Ён у арміі?
— Кандрат… у арміі…
Тут падышоў абпылены чырвонаармеец. Ён нагнуўся над дзяўчынкай:
— Ірынка?
Дзяўчынка ўзнялася на ногі і гэтулькі ў яе з‘явілася надзеі, што твар яе стаў ясны, на ім знікла ранейшая хмурая халоднасць. Чырвонаармеец узяў яе на рукі, прытуліў да сябе і панёс. Натоўп перад ім расступіўся. Следам за ім рушылі і Зося з Міхалкам. Чырвонаармеец вынес дзяўчынку на ганак і паставіў на ўсходах.
— Куды вы мяне панясеце? — запытала яна, як-быццам з расчараваннем пасля таго, як яе спусцілі з рук на драўляны памостак ганка.
— Мы з табой, Ірынка, сядзем сёння ўночы ў поезд і паедзем да Кандрата.
— Ён-жа на вайне.
— Нічога, Ён мяне прыслаў, каб я цябе забраў і завёз да яго. Ён даведаўся, што ваш прытулак згарэў. Ён цяпер не на фронце, а не вельмі далёка адгэтуль. Ён цяпер камандуе атрадам, які змагаецца з бандытамі.
— Вы сёння паедзеце? — запыталася Зося.
— Сёння.
— Скажыце Кандрату Назарэўскаму, што я прыходзіла ў горад і заходзіла да яго, алё дом іх на замку. Скажыце яму, што майго бацьку і брата забілі бандыты… Можа ён мяне ўспомніць…
І яна пачала расказваць чырвонаармейцу. Ірынка