адзін. Ён сеў на мяжы і сядзеў так доўга, нікуды не гледзячы. Ён устрапянуўся тады, калі ўбачыў перад сабою Зосю. З першага-ж моманту яго ахапіла радасць. Ён аж кінуўся ёй насустрач:
— Як ты мяне знайшла тут адразу? (Як быццам-бы толькі яго аднаго магла шукаць Зося!)
— Я ведаю, што ты павінен быць ужо тут з кароўмі.
Туман быў яшчэ густы, і крокаў за дваццаць мала што відаць было.
— Я і прышла к табе, — адразу загаварыла Зося.
— Мне вельмі нудна тут аднаму гэты час.
— Я ведаю.
— Як-жа ты ведаеш?
— У цябе-ж бацька памёр… А майго бацьку і брата забілі бандыты.
— Ну, я ведаю. Я рад, што ты прышла.
— Рад? То ты павінен гаварыць мне праўду. Табе цяпер у Скуратовіча добра?
— Лепш як было. Адно што па бацьку нуджу.
— А за што табе Скуратовіч дае ўсяго? Мусіць ты нешта ведаеш пра яго і маўчыш?
— Адкуль ты ведаеш, што ён мне дае ўсяго?
— Усе гавораць, што ў вашых цяпер і сала ёсць і хлеба. Бачылі суседзі, як Скуратовіч раз увечары на ваш двор быў уз‘ехаў, а пасля з воза мех у сенцы цягнуў. А ты памятаеш, як ты казаў мне тады, раней, што калі Скуратовіч дасць табе жыта, то ты і не скажаш нікому, дзе збожжа ў яго закопана.
— Тое-ж збожжа былі знайшлі, ты-ж сказала.
— А цяпер, мусіць, пра нешта яшчэ ведаеш і маўчыш?
Міхалка збялеў і анямеў. Губы яго дрыжэлі. І не таму ён так збянтэжыўся, што ўсвядомліваў сабе, у якую страшную справу ён уцягнен Ску-