Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што гаварылася, ці там зноў якое жыта схавана, ці там што… Хай сабе там, што хоча, то я нічога не ведаю, бо я нічога не чуў. Дальбог не. Я толькі чуў, што вы чыталі Сцепуржынскаму Толікаў ліст з Чырвонай арміі.

Тут Скуратовіч ужо не сцярпеў. Ён загаварыў, хоць ціха, але ўсё адно біў словамі, як абухом:

— Дзе-ж ты так і навучыўся?! Ад каго ты так і пераняў?! Ты хітруеш, то ты хітруй, але чаго ты яшчэ з мяне здзекуешся, з старога чалавека? Я колькі жыву, то ніколі не бачыў і не чуў, каб у такія гады такая душа была ў дзіцяці! Ах, божа мой, божа! Да чаго ты тут мне гэты Толікаў ліст прыплёў і да чаго схаванае жыта!

Ну, я чуў…

— Што ты чуў?!

— Як чыталі Толікаў ліст…

Міхалка гаварыў праз слёзы. Яно дрыжала і калацілася гэта дзіця! Каровы ўжо хадзілі па пожні. Скуратовіч прысеў на мяжу. Міхалка стаяў перад ім, як аслупянелы, мнучы ў пальцах сцябло сарванай травы. Ён бачыў, як Скуратовіч аддыхаўся: ён хваляваўся, а гады бралі сваё. Даўно няголеныя шчокі яго абвіслі і вочы паміргвалі. Ён падсадзіў пальцы пад шапку і чухаў галаву.

— То я табе пра хворага і галоднага бацьку не на жарты гаварыў.

— Пачакайце, дзядзечка, я збегаю карову адвярну ад грэчкі.

— Згарыць яна, з грэчкаю разам! Ты ведай адно: не падслухоўвай больш і маўчы. Табе што! Твая справа — старана. А я дам бацьку хлеба і… дам, дам, усяго дам. От што, я каровы сам упарадкую, а ты на змроку падбяжы дадому і занясі сала. Ты ў мяне верна служыў, а сям‘я цяпер у мяне стала малая — хопіць з мяне! І з цябе хо-