Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у лес бачыцца з сынам і раіцца, што рабіць: зранку прыехаў чалавек з воласці і пад распіску даў паперку, дзе былі выпісаны тэрміны здачы жыта. Тэрміны былі кароткія.

— Можа пачакаць, — гаварыў Скуратовіч, — можа якая змена будзе?

— Не даваць, пакуль што, прапусціць першы тэрмін, а там будзем бачыць, што яны будуць рабіць, — гаварыў Толік.

Бацька прасядзеў у лесе да вечара — баяўся людскога вока. А яшчэ праз тры дні ён зноў хадзіў у лес да сына раіцца: на яго націскалі.

— А калі не здам, то тады арыштуюць. Як народ церпіць — божа мой. Ціснуць, як ты ім не дасі.

— Лепш спаліць вазоўню, няхай і ўсё збожжа згарыць.

— То адразу на нас саміх і падумаюць; што ты гаворыш!

Так яны ні да чога выразнага і не дагаварыліся. Праз дзён два Скуратовіч завёз першыя тры вазы знойдзенага ў вазоўні жыта. Але больш то ўжо не павёз, — сэрца яго не дазваляла. „Няхай бяруць самі“. Пра гэта ён пайшоў сказаць сыну. Але ў лесе ўжо нікога на тым ранейшым месцы не знайшоў. Ён здзівіўся і ўстрывожыўся. Хадзіў па лесе і нават адважыўся гукнуць. Ніхто не абазваўся. Як прышоў дадому, трывога яго крыху развеялася. Там сядзеў сусед, хутар якога быў па той бок ляска, і гаварыў:

— Выразна гавораць: пад Варшавай ім не ўдаецца. Можа быць, што яны і адступяць.

— Каб бог даў! — устрапянуўся Скуратовіч.

З няяснымі надзеямі ён пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Назаўтра ён хадзіў у мястэчка пацерціся паміж людзей, распытаць і па-