Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

схавана жыта. Гэта ён настроіў. Седзячы ў лесе, мы ўсё ведаем, што дзе робіцца.

Бацька і сын колькі хвілін моўчкі глядзелі адзін аднаму ў вочы. Нарэшце бацька выліў з душы сваю шчырасць:

— Каб змена ўлады! То я-б іх з бацькам і з дачкою, з усімі іхнымі-б нашчадкамі!.. Каб прымеў, я іх-бы і без змены ўлады ў магілу загнаў-бы!..

Далей яны маўчалі. Яны толькі чулі, як старая ў бакоўцы моцна нанач малілася богу. Пасля яна з енкам і плачам вышла к сыну.

У той вечар Толік Скуратовіч даўжэй, як калі, пабыў дома. Ідучы ў лес, ён надоўга спыніўся ў полі пад дзічкай, а пасля блытаўся па лесе, пакуль знайшоў знаёмае месца з сваімі хаўруснікамі. Ён прамаўчаў да канца ночы. Пад дзень яму стала холадна, і ён апрануў кажух. Калі крыху ўзнялося сонца, ён сеў і курыў, раз-по-разу суха паплёўваючы і пыхкаючы губамі. Усе навокал яго спалі. Яго душыў смутак і скрабла злосць. Ён пачаў нешта невыразнае мармытаць сабе пад нос

— Што? — падняўся каля яго распухлы ад сну твар. — Што ты кажаш?

— Нічога, спяць сабе, як анёлкі. Спакойна жывеце, сукіны сыны!

— Чаго ты?

— Дажыліся! Як сабакі, па лесе туляемся, дамоўку сваю меўшы.

— А ты толькі сёння гэта ўбачыў?

— Маўчы! Такі самы і ты, як усе. Дурань! Цьфу!

— Што на цябе ўссела сёння?

— Што ўссела? Пайдзі сёння дадому ўночы, паглядзі, можа, і ў цябе там усё перавярнулі, ператрэслі і перамацалі.

Паднялося яшчэ некалькі галоў, і пачалася гаворка. У той дзень стары Скуратовіч сам хадзіў