Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ецца, то мы вас абаронім. Адчувайце сябе тут, як і сам гаспадар.

Гэта было для яе нова. У яе раслі надзеі на камісаравы словы і прыхільнасць да яго, як-бы яна ведала яго з самых сваіх малых дзён. Скуратовічыха вышла і здалёк бачыла, як яна гаварыла з камісарам.

— Ты, дачушка, не аб усім яшчэ прасіла камісара гэтага, — сказала ёй Скуратовічыха, злавіўшы на дварэ. — Трэба было прасіць, каб яны забралі не толькі жыта, але каб і ўсё, што толькі ў нас ёсць. Няхай-бы ты сказала, каб і дом наш спалілі і каб нас саміх парэзалі… Вон, гадаўка, каб і духу твайго тут не было. Адкуль ты ведала пра жыта. Падглядаеш? Вывіжоўваеш? Што мы табе гэткае зрабілі, што ты згубіць нас на век захацела! Здохнеш, а літасці ад добрых людзей мець не будзеш. Вон, гадаўка!

Праз хвілін тры яна назаўсёды пакінула Скуратовічаў хутар. Слаўся змрок, у цені трава даўно ахаладзела, і яна ішла вельмі шпарка, стараючыся яшчэ завідна мінуць лес. Выязджаючы, камісар арыштаваў Скуратовіча.

У той-жа самы вечар Толік зноў прыходзіў дадому. Маці плакала, а ён маўчаў. Праз дзён тры ён зноў прышоў. Бацька быў ужо дома, ён вярнуўся, даўшы падпіску, што сам аддасць лішняе збожжа.

— Я з першага дня ведаў, што яны тут былі, — гаварыў Толік. — Што яны будуць рабіць з намі?

— Забяруць збожжа пад мятлу.

— Дык няхай самі і малоцяць. А што, леташняе знайшлі… Падказала гадзіна гэтая… А пра Зосінага бацьку мне праўду казалі.

— Якую праўду?

— Што заяўляў у воласці: павінна, кажа быць,