Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/296

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Куст быў не самы крайні, але з-пад яго не кепска відаць было к рэчцы. Ён рос крокаў за дзесяць ад таго месца, дзе балотная сцежка крута ламалася на ўзгорак і пачынала віцца паміж куп‘я. Як толькі Міхал Тварыцкі ступіў на цвёрдую ўзгаркаватую глебу, яго хаду сталі чуць. Сцежка тут была ўжо цвёрдая. Такім парадкам Чарпакевіч пачуў, што хтосьці ідзе. Чарпакевіч сядзеў тут з таго самага часу. Яны з Наўмыснікам выглядзелі тады, што Тварыцкі, памыўшыся, пайшоў адсюль, і трывога іх зменшылася. Больш трывогі асталося ў Наўмысніка; ён ужо зусім згодзен быў аддаць Чарпакевічу ўсе паперы, абы толькі сёння-ж назаўсёды рушыць адсюль. Чарпакевіч усё дакляроўваў, што так будзе. Наўмыснік блытанымі сцежкамі, дзе найбольш кустоў і дрэў, пайшоў дадому: перабыць да вечара, а ўвечары да Чарпакевіча і марш. Чарпакевіч увесь час праседзеў на адным месцы пад гэтым кустом. Ён быў тутэйшы рабочы, усе яго такога і ведалі, праўдзівей кажучы, нікому ніколі тут гэтая шэрая асоба не кідалася ў вочы. Ён тут сядзеў смела. Да вечара недалёка, а заўтра ўжо стануць тут на работу без яго.

Пачуўшы цяпер Тварыцкага крокі, ён прыўзняў галаву. Убачыў Тварыцкага, пазнаў, што гэта той самы, што мыўся ў рэчцы, і трывожная грымаса на адзін момант скрывіла яго твар. Хавацца ці ўцякаць было позна. Ён мог спадзявацца, што яго не пазнаюць. Як-бы там ні было, ён ужыў, якую мог асцярожнасць, каб толькі ўсё абышлося ціха. Ён павярнуўся на бок, можна сказаць тварам у самую траву, накрыў рукою твар. І — зусім сонны чалавек ляжыць, тутэйшы рабочы, замест піджака апранены нават у сінюю спецвопратку.

Міхал Тварыцкі стаў на адным месцы. Перш