Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/289

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можна знайсці. Ён дайшоў да таго доміка, дзе жыў Несцяровіч, а цераз сенцы Ірына. Ён падышоў сюды з боку рэчкі. Гэта была задняя сцяна дома. Сюды выходзіла толькі адно акно, малое, відаць кухоннае. Яно было шчыльна зачынена і ніякага руху за ім у доме не заўважалася. Каля наступнай сцяны было абгарожана месца для кветак. Тут многа было высокай травы, такой высокай, што вяршкі яе былі на ўзроўні двух лавак. Некалькі круглых градак з кветкамі і нядаўна пасаджаныя два клёнікі. Вокны адчынены, і адтуль шмат галасоў. Гэта не дазволіла яму адразу пайсці туды. І ён увайшоў толькі ў сенцы, думаючы ўжо, ці не пайсці назад і прысці пасля, у зручнейшы момант. Але раптам ён пачуў Славін голас. І гэта затрымала яго тут. Ён пазнаў гэты голас. Праўда, голас стаў больш роўны, але гэта быў той самы голас яго дачкі, яго дзіцяці. Ён стаяў у сенцах, гледзячы на зачыненыя дзверы і дрыжэў ад таго, што хто-небудзь можа ўвайсці сюды і ўбачыць яго. Перад сваім уласным дзіцём, яког ён любіў, ён стаяў як злодзей, якога не падпускаюць да дарагой рэчы. Можна сказаць, што ён пачаў усвядомліваць гэты свой стан, увесь змест гэтай хвіліны, якая падрыхтоўвалася гадамі і яго ранейшымі паводзінамі. Думка яго ў гэтую хвіліну была вельмі ясная. Я сам зрабіў усё гэта, Зося заўсёды казала праўду, я сам глядзеў на свет праз тое шкло, якое зменьвае колеры свету, і рад быў, калі дзіця маё так вучыцца глядзець на свет. У такім кірунку ішла яго думка. Вельмі ясна ўяўлялася яму, што стаіць ён тут, як пабіты сабака.

Стаяў ён доўга — хвілін дзесяць. Ніхто не прыходзіў і не ўваходзіў. Але от знадворку ўвайшло двое дзяцей. Ён паклікаў да сябе большага хлопчыка і папрасіў, каб ён прывёў сюды Славу. Слава