Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/288

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рупіць тое, што рупіла доўгія гады, можна сказаць з маленства. Ён сам не заўважыў, што цяпер ужо ў яго адчуванні ўсёй гэтай справы было штосьці новае. Да радаснага адчування ашчаслівіць і „раз назаўсёды выратаваць ад магчымасцей усялякіх няшчасцей Славу, адгарадзіць яе ад усялякіх людскіх злых намераў“ далучалася пачуццё патрэбы самому збыць з свае галавы ўсё гэта, ачысціцца ад усялякіх слядоў мінулага, Але другога ён яшчэ не заўважыў. Развітаўся ён з гаспадаром вельмі рана і адразу рушыў у дарогу, стараючыся, каб яго не ўбачылі і не пазналі знаёмыя людзі. Вн нікога не баяўся, але яму скарэй хацелася адыйсціся ад гэтай мясцовасці. Адчуў ён сябе зусім добра і вольна, калі з‘явіўся сюды, на будаўніцтва. Тут нішто не звязвала яго. Цяпер у бараку, пабрыўшыся, пераадзеўшыся ў чыстае, ён схаваўся ад таварыша за ложак, нагнуўся, ціхом пераклаў з аплеценага гаршка залатыя манеты ў некалькі хустачак, пазавязваў і параспіхаў па кішэнях. Выпрастаўся, усміхнуўся, узяў пад паху аплецены дротам гаршчок, закручаны ў газету. Сказаў свайму таварышу, які ўсё чытаў кнігу:

— Ну, я пайшоў.

— Бывай пакуль.

Вышаў. Сонца стаяла высока. Часамі толькі на сонца находзілі абрыўкі высокіх хмар, і на некалькі хвілін рабілася хмурна. Ён пайшоў к лесу, у той бок, дзе чулася сваім запахам рэчка. Ён вельмі шпарка мінуў тэрыторыю самога будаўніцтва, дайшоў да рэчкі і пайшоў берагам туды, куды выходзіць цэлы шэраг хат і домікаў. Па дарозе ён боўтнуў аплецены дротам гаршчок у ваду. Ён яшчэ раней распытаў у тутэйшых людзей і ўжо ведаў, дзе жыве Слава, дзе Зося, у каго і дзе яны бываюць і дзе іх хутчэй у выходны дзень