— Цесная хата, — сказаў гаспадар, — як тут жыць, як у катуху. Будавалі-ж раней хаты!
Тварыцкі павячэраў і папрасіў, каб яго паклалі спаць дзе-небудзь у гумне, калі там ёсць хоць крыху саломы. Гаспадар завёў яго ў гумно і пажадаў добрай ночы. Тварыцкі заснуць ніяк не мог. Над дзвярыма ўверсе была вялікая шчыліна і відно было зорнае неба. Вырысоўваўся верх шула, абчэснага калісьці і пастаўленага ім самім. Каля гэтага шула тады стаяла Зося, калі ён кінуў у яе сякерай і рассёк ёй плячо. Міхал Тварыцкі праляжаў гадзін са дзве. Было зусім ціха. Напэўна ўжо ўсе паснулі. Ён устаў, чыркануў запалку. На таку ўбачыў некалькі тонкіх дошчак, даўгіх і кароткіх. Патушыў запалку, абмацаў самую кароткую дошку (адрэзаны канец дошкі) і палез у старану к сцяне. Там абмацаў вугал, укленчыў на пацяруху. „Напэўна гэта яшчэ тая перацёртая салома, якую я пакінуў“. У самым вуглу разгроб пацяруху, абмацаў рукамі невялікі камень. Камень быў увесь у зямлі, толькі адным бокам даходзіў да паверхні зямлі. „Усё на месцы, ніхто не зачапіў“. Ён доўга там і не корпаўся. Знайшоў усё адразу. Папацёмку некалькі разоў капянуў дошкай зямлю. Тут быў сыры пясок і капаўся вельмі лёгка. Камень, які служыў за адзнаку месца, ён дастаў рукамі адразу. Неўзабаве рукі яго ляглі на шчыльна накрыты зверху бляхай і аплецены дротам гаршчок. Ён яго выцягнуў наверх, зямлю зноў засыпаў, укапаў камень, усё як і было. Закрыў зверху перацёртай саломай. Аплецены дротам гаршчок схаваў у свой клунак. Усё ўпарадкаваў, нічога не забыў. Нават канец дошкі, якой капаў, абцёр саломай ад зямлі — каб ніхто нічога не заўважыў. Цяпер ужо лёг на салому і яшчэ заснуў гадзін тры. Яму стала спакойна. Пакінула