Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мне расказаў Міхал Тварыцкі. Вы не думайце, што тут такая ўжо нечаканасць, ці лёс які-небудзь. Я працаваў у цэнтры ўвесь гэты час. А як адбылася ўся гэтая цёмная справа, я сам папрасіўся сюды паехаць і са мной згадзіліся. Можа мне лягчэй, як каму тут, усё высветліць. Я ведаю і людзей, і мясцовасць, і мінулыя справы. Так яно і вышла. Я тут нядаўна, а ўжо многа чаго выясніў. Яшчэ крыху часу — і ўсё выйдзе на чыстую ваду.

Гаворачы так, ён думаў: „Яна сама заявіла пра мужа. Але можа яна да канца не пойдзе, калі што і яшчэ ведае, можа тады была ў яе якая-небудзь прычына і цяпер снончылася?“

— То слухайце, — устрапянулася яна, — вінават ён ці не. Ці ён толькі знайшоў грошы, ці можа… (з хвіліну ні слова). Ці ўсяго трыста рублёў ён знайшоў? ці больш?.. Ён прызнаўся?

Назарэўскі вытрымаў паузу і так адказаў:

— Гэтага яшчэ не высветлена, ці знайшоў ён грошы, ці забраў. Вядома толькі, што ў яго вялікая сума грошай і іх трэба знайсці. Каб гэта не вы — то я не паехаў-бы сюды, я зрабіў-бы ўсё іншым спосабам. Але гэта вы! Вы многа значыце для совецкае ўлады і вы гэта самі ведаеце. Я памятаю, як тады ў Скуратовіча авёс жалі, а пасля я дачуўся, што вашага бацьку і брата малады Скуратовіч з сваёй бандай…

— Гэта ён зрабіў?!

Яна заварушылася ўся.

— Яны. Я пасля разграміў банду, я камандаваў атрадам. Але пра гэта мы будзем мець час пагаварыць пасля. Слухайце, Зося, дзе ён схаваў грошы?

— Паверце мне, што я не знаю.

— Памажэце знайсці.