Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дзе я вам яго вазьму!

— Вам лепш знаць.

Скуратовіч злез з воза і ўспёрся локцямі на драбіны.

— Я раблю ўсё, што магу, каб памагчы вам. Якога каня маю, такога запрог.

— Каб памагчы мне?! Ты яшчэ можа падзякі ад мяне захочаш? Зараз-жа давай другога каня!

Скуратовіч развёў рукамі і зноў стаў у акамянелай позе.

— Я табе даю часу ўсяго адну хвіліну так стаяць і думаць. Пасля гэтага або ты запражэш добрага каня, або я цябе арыштую.

Скуратовіч раптам угнуў плечы так, што яны сталі шырокія і круглыя. Ён моўчкі палез на воз.

— У мяне коней няма. Мы з вамі пераедзем лясок і там у вёсцы я вазьму каня… Гэта нават двух вёрст не будзе ад вёскі.

Ён памаўчаў.

— Але і так сказаць, боязна мне цераз гэты лес ехаць. Тут часта бандыты абзываюцца.

Гэта ўжо зусім пахла здзекам. Кандрат Назарэўскі выхапіў рэвольвер.

— Марш!

Пасля ўсёй гэтай валтузні Кандрат Назарэўскі пачуў яшчэ больш, як боль востра тузаў нагу. Вельмі паволі ўехалі яны ў малады ельнік — страшэнная гушчыня. Конь ашчэ горш пайшоў. Кандрат Назарэўскі злез з воза і пайшоў побач. Злез і Скуратовіч. Ельнік неўзабаве разбегся і, уся залітая сонцам, бліснула аўсяная паляна. Жанок дзесяць жалі авёс. Першая ад дарогі жала дзяўчына, зусім маладзенькая, яшчэ падростак. Яна як адагнулася глянуць, хто едзе, Кандрат Назарэўскі ўбачыў моцны, як тонка вытачаны, твар з загарам, густыя рыжаватыя валасы, белую ху-