Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так добра ўсё тут ведае. Гэта, значыцца, ён, бо ён-жа і зямлю каля пня капаў. Але-ж па што ён Седаса забіў, калі гэта сапраўды Седас? Не падзялілі награбленых банкаўскіх грошай? Ага! Дык гэта от хто банк аграбіў? Гэта ён. Гэта ён сюды з‘явіўся! Мае думкі могуць памагчы следству. Можа сказаць? Можа памагчы следчым? Сапраўды, пайду і раскажу. І жонка будзе рада, гэта на яе натуру выйдзе. Яшчэ ў малыя гады яе і мае яна была такая. Колькі гэта ўжо год таму будзе? Год дзесяць? Ат, што там успамінаць! А калі я скажу следчым, а яны мяне захочуць сюды ўблытаць? Следчы — не свой брат. Але што-ж я вінават. Я-ж богу душою вінен. Ніякага дачынення да ўсёй гэтай справы, і наогул да ўсялякае іншае нядобрае справы, я не маю. А што я раней за іх каля пня быў зямлю капянуў, то хто гэта можа ведаць? Пень-жа нікому не скажа. Усё будзе, як у магіле. Ды і хіба гэта дрэннае што? Наадварот, я гаду печанаму, ворагу адпомсціўся. Пайсці і сказаць следчым свае думкі? Пайду і скажу!“

Раптам ён убачыў грошы. Гэта быў ужо не трохсотрублёвы пачак. Тут пахла ўжо не сотнямі, а тысячамі. Гэта было шмат пачак трохрублёвак, звязаных у адзін тонкім шпагатам. Так звязваюць грошы ў банках. Пачак гэты, вялікі, тоўсты, быў уціснут адным кантам у той мох, на якім магла ляжаць тады галава чалавека. Пад мохам быў пласт прагнілых хвойных іголак, і пачак праваліўся, калі на яго пачалі ціснуць. Так што ён толькі верхнім кантам быў відзен зверху. Ён увесь уехаў у правал. Можна было меркаваць: чалавек, лёгшы аддыхвацца, паціснуў бокам, ці плячуком на грошы і ўціснуў іх у спарахнелы пласт моху, хвойных голак і зямлі, заўважыўшы тое ці не заўва-