Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

век. След так ад абцасаў і астаўся: ён быў накрыт ад дажджоў навіссю хвойнага, яловага і альховага голля. У дадатак да ўсяго, тут ляжаў яшчэ ахапак моху, высахлага, пацёртага. Мох быў там, дзе павінна была ляжаць галава таго, хто тут спыніўся аддыхвацца. Вельмі можа быць, што той чалавек, пад якім абламаўся сук, лёг на зямлю і, адчуўшы яе гузаватасць, адным махам рукі згроб сабе пад галаву імшыстую купіну. Сцежка, каля якое ўсё гэта рабілася, была глухая і нават днём незнаёмы з ёю чалавек доўга будзе блудзіць тут, пакуль выйдзе з лесу. Гэта была самая найкарацейшая сцежка, каб прайсці лес, і існавала яна тут здаўных. Але каб узыйсці на яе з таго месца, дзе ляжаў труп, трэба было прайсці цераз куп‘істы балотны лог з крынічышчамі, вытокі якіх былі ў блізкім „чортавым воку“. Незнаёмы з мясцовасцю чалавек у крынічышчах мог-бы ўплыць па горла. Так што напэўна той, хто хадзіў гэтай сцежкай, і можа нават адпачываў тут, быў або тутэйшы, або так добра ведаў усе ходы і выхады ў гэтым лесе. А чаму той чалавек адразу не сеў, або не лёг на зямлю, а спрабаваў яшчэ на суку пасядзець? Калі ў той час ішлі дажджы, то зямля, хоць і пад навіссю голля, магла быць мокрая — вада з голля лілася. Так што спачатку ён мог паспрабаваць прымасціцца, дзе сушэй. Гэта магло быць.

Так думаў малады чалавек, абглядаючы месца пад дрэвамі. Успамінаючы пасля гэтыя хвіліны, ён сам дзівіўся такой разважлівай яснасці і лагічнасці гэтых сваіх думак — у яго было вялікае ўзбуджанне.

„Калі толькі тут хоць найменшая адзнака будзе сувязі таго, хто тут адпачываў, з трупам і грашыма, то, значыцца, гэта тутэйшы чалавек, або