Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сёды з гэтых мошчаў смяялася. Наш Толік, як быў у войску, сам гэтыя мошчы бачыў.

Яна збянтэжылася і пашкадавала, што неабдумана лішні раз успомніла пра свайго сына.

— А вы католікі?

— У нас напалам. Я сама каталічка, а муж праваслаўны.

Тут загаварыў гаспадар:

— Я ўвесь свой век вялікі меў клопат. Іншаму здаецца, што калі хто што мае, дык гэта з неба гатовае скінулася. Я некалі, як прышоў быў з салдатаў, то мне казаў сам прыстаў, каб я ў стражнікі падаваўся, але я не захацеў, бо ў мяне натура такая, што не магу з бізуном або з штыком над чалавекам стаяць. А паліцэйскі з гэтага хлеб еў. Я люблю, каб у злагадзе з людзьмі. Жылі мы на поўвалоцы з бацькам, там у вёсцы, за лесам, вы калі ішлі, дык бачылі тую вёску. Я поўвалоку прадаў, а сам купіў тут, якраз панскі клінок у сялянскае заходзіў, сяляне травілі. Пан і прадаў. Грошай у мяне не хапіла, то я ў мястэчку крамку быў адчыніў, пасля свінні і каровы перакупліваў. З даўгамі разлічыўся. Але здаў быў гэтую зямлю людзям на палавіну рабіць, а сам пайшоў да таго самага пана ў маёнтак за аканома. Пяць год служыў, а тады тут забудаваўся. А на ўсё гэта клопат патрэбен быў. Турбаца вялікая… Цяпер яно так усё як да часу. Трэба было б будынкі пааглядаць, агарожу паправіць, але можа хіба паспакайнее на свеце: вайна, рэзрух…

— А чаму-ж вы пры паляках не агледзелі свайго хутара? Спакойна-ж было. Улада была цвёрдая, — сказаў Кандрат Назарэўскі, паглядаючы на гаспадара.

Той раптам змоўк. Больш не гаварыў пра сябе. Толькі сказаў пра пана: