Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кандрат Назарэўскі не паверыў пра бандытаў:

— Зброя ў мяне ёсць, няма чаго баяцца!

Пакуль чалавек запрагаў, жанчына прынесла хлеба і малака. Яна старалася гаварыць добра. Кандрат Назарэўскі з асалодай з‘еў увесь хлеб і ўсё малако. Жанчына разгаварылася:

— Якое гора — вайна! От за гэтыя дні колькі вёсак спалілі. І колькі людзей гіне! Мы самі, сказаць, жывём на адзіноце, дык праз некаторы ўжо год — абы стукне што дзе ўвечары, ці ўночы, дык мы і памлеем: здаецца ўжо ідуць.

— Хто ідзе?

— Мала хто! Як прышлі былі немцы, дык у нас дзве каровы забралі. Палякі цялушку забралі.

Гаспадар увайшоў у хату:

— Раквізіца была. Скажыце, таварыш, а цяпер раквізіцы не будзе?

Жанчына загаварыла зноў.

— Я от толькі не разумею, таварыш… вядома, мы, сказаць, простыя людзі, мы пытаемся пра ўсё. Нашто чапаць ралігію? Цара скінулі, паноў папрагналі, ну, добра. Ну, а ралігія? Усё-ж такі без ралігіі чалавек як звер будзе, калі ён не чуцьме над сабою бога. Чалавек павінен мець у сэрцы нейкую літасць да другога чалавека. А без бога — як-жа ён будзе?

— То бог ёсць, ці толькі трэба, каб быў?

— Як-жа гэта бога няма?! Адно што веры ёсць усялякія. А сярод іх адна вера павінна быць праўдзівая. Што-ж, скажам, руская вера! Там найбольш было ашуканства. Мошчы, мошчы — крычалі. Пакладуць пару касцей, абложаць ватай, абмажуць воскам і кланяйся, і маліся. А пасля — большэвікі гэта добра зрабілі. Як паглядзелі на ўсё гэтае ашуканства, дык і… каталіцкая вера заў-