Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-я лялька. Анзэліна, ты хацела, каб я пабыла з табою, вось я і прыйшла.

Анжэліна (усхапілася). Ой, гэта-ж ты, мая лялечка, ты прыйшла да мяне. (Цалуе яе). А я сёньня плакала, хацела, каб як купіць цябе, але мы бедныя, у нас няма за што купляць. А ты такая добрая, прыйшла сама. Вось я тут з дзедкам сплю. Ён добры, добры дзедка. (Бярэ да сябе на пасьцельку). А дзе-ж тыя дзьве лялечкі?

1-я лялька. Там.

Анжэліна. Хадзеце сюды і вы.

2-я лялька. Ого, яна хоца забраць і нас.

3-я лялька. Уцякайма.

2-я лялька. Уцякайма. (Зьніклі, зачынілася акно).

Анжэліна. Ну, калі ня хочуць ісьці сюды, няхай сабе ўцякаюць. А ты будзеш са мною. У мяне ёсьць мама і бабка. Бабка калі-ні-калі сварыцца на мяне, але яна добрая. Быў у мяне і тата, але я мала яго памятаю. Ён некалі працаваў пад зямлёю і яго там заваліла зямля. Нам вельмі цяжка жыць, але цяпер з табою мне будзе весялей. (Прытульвае ляльку да сябе). Я цяпер ніколі ня буду плакаць. Мне цяпер добранька-добранька. (Крыху цямнее. Лялька зьнікае. Робіцца сьвятлей. Анжэліна прыціскае да сябе падушачку (ці коўдрачку). Падымае галаву дзед).