Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
(Цямнее і пасьля паволі зноў віднее. Анжэліна і дзед сьпяць. На акне зьўляецца 1-я лялька, большая).

1-я лялька. Ку-ку! Ку-ку! Анзэліна, ку-ку! (Зьяўляецца другая лялька).

2-я лялька. Анзэліна, ку-ку! (Зьяўляецца трэцяя лялька).

3-я лялька. Анзэліна, ку-ку, ку-ку!

2-я лялька (пакручваецца). Анзэліна сьпіць і ня хоча з намі гуляць.

1-я лялька (павярнулася да 2-е). Няпраўда, ты маніс, яна нас любіць. Яна як праходзіць паўз маё акно, дык спыніцца і доўга-доўга стаіць. І ўглядаецца на мяне, а я на яе.

3-я лялька. А моза яна хацела ўкрасьці цябе?

1-я лялька. От сказала, — украсьці… яна не такая. Я сама прысла да яе і ніяк не баюся. Вось вазьму ды падыду да яе, пацалую.

2-я лялька. Ой, што яна сабе думае.

3-я лялька. Я ня ведаю, мне ўжо робіцца боязна.

Расчыняюцца дзьверы і ўваходзіць 1-я лялька.

1-я лялька. Анзэлінка.

2-я лялька. Не падыходзь блізка, каля яе нехтачка ляжыць.