Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сакратар. Не магу ў такім сельсавеце працаваць, — кіну. Душымся тут у адным гэтым пакоі.

Абраша. А мо‘ хто проста ўзяў гэтую паперку ды пакурвае ў ёй самасейку.

Сакратар. А яшчэ, як на ліха, гэта была тоненькая паперачка.

Абраша. Так яно і ёсьць. Ну, пакідаю табе афішкі і пайду. Здаецца, што будзе на-зэкс. (Раскручвае. Выразна відаць словы: „у быўш. магаз. адбудзіцца шпіктакаль“). Ну, як табе падабаецца?

Сакратар. А хто гэта маляваў?

Абраша. Гэтую якраз я.

Сакратар. Пакажы другую.

Абраша (раскруціў). А гэтую Цімох. (Тут напісана „Сьпяктак“).

Сакратар. Намалёвана нішто сабе, але-ж няграматна.

Абраша. Я ўжо ведаю, што тут крышку ёсьць памылкі, але-ж няма калі перапраўляць.

Сакратар. Няхай-бы-ж вы паказалі настаўніку.

Абраша. Ён учора да гадзіны ночы рабіў рэпэтыцыю.

Уваходзіць старшыня і міліцыянэр.

Старшыня (да міліцыянэра). Добра, што ты заехаў, — ня трэ‘ будзе мне ехаць у раён. (Міліцыянэр вітаецца з сакратаром. Абраша