Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сам падыходзіць да міліцыянэра, падае яму руку).

Абраша. Просім на шпіктакель, у нядзелю будзе.

Міліцыянэр. Спэктакль?

Абраша. Так, так.

Міліцыянэр. У нядзелю?

Абраша. У нядзелю.

Міліцыянэр. Пад‘еду, пад‘еду.

Абраша. Калі ласка. (Выходзщь).

Сакратар (да старшыні). Ніяк не магу знайсьці тае паперкі адносна лесаматэрыялаў.

Старшыня. Валяецца недзе ў паперах.

Сакратар. Перакапаў усюды.

Старшыня (да міліцыянэра). Цесната задушвае нас.

Міліцыянэр. Затое скора будзеце разыдаваць у новым будынку.

Старшыня. Так, там будзе прасторна.

Сакратар. Пасьля таго, як ты чытаў гэтую паперку, я больш ня бачыў яе.

Старшыня. Што значыць чытаў? Раз чытаў, значыць прачытаў і палажыў.

Міліцыянэр. Ага, на ліст, ды расьпішыся на канвэрце. (Старшыня ўзяў ліст, дастае з кішэні аловак, а з ім і скручаную паперачку. Разглядае).

Старшыня. Ах, каб ты спрахла, вось яна, гэтая паперка.