Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сакратар. Так, прасіць вы ня ўмееце, а палажыў скрутак за пазуху, — ды пайшоў.

Крутагор. Я ніколі ня браў ніякага скрутка.

Сакратар. Ну, добра. Злаўлю каторага, дык на месцы зробім суд.

Крутагор. О, тады тое і будзе.

Сакратар (перакідаючы, паперы}. Ну, не мяшай мне.

Крутагор. Таварыш сакратар, мне трэба бачыць старшыню.

Сакратар. Сядзь на ганку і там чакай, калі ён табе трэба.

(Крутагор выйшаў).

Сакратар (кінуў аб стол папку}. Эх! шу­кай ветра ў полі. (Голас за дзьвярыма: „Ты чаго так рана прыпёрся сюды?“ Крутагор адказвае: „Бо трэба, дык і прыпёрся“).

(Увайшоў Абраша).

Абраша. Афішкі гатовы.

Сакратар (злосна}. Што? А, гэта ты, Абраша!

Абраша. А ты думаў гэта хто?

Сакратар. Ды нічога я ня думаў. Галаву скруціў, шукаючы адну паперку.

Абраша. А мо‘ яна ў старшыні.

Сакратар. Ён то глядзеў яе, але кажа, што ў яго няма.

Абраша. Ну, калі згубіў, дык і няма.