Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бацька (з усьмешкаю замахваецца). Ну, трымайся!

Крутагор (крыху спужана}. Не, не.

Бацька (аддае істужку). На табе гэтую істужку. Маці зробіць падцяжку. (Крутагор бярэ). Ну, добрая будзе?

Крутагор (патузаў, ці моцная). Моцная.

Маці. Усё-роўна доўга яна на табе не патрымаецца. (Дае яму лусту хлеба з маслам. Дзеці абступаюць і разглядаюць істужку).

1-ы хлопчык. Ого, такое падцяжкі ні ў кога няма.

2-і хлопчык. Вядома, што няма.

1-я дзяўчынка. З такое істужкі шмат чаго можна было-б зрабіць.

Крутагор. А дзе вы, мама, яе ўзялі?

Маці. О, гэта, дзеткі, цікавая істужка. Ёй ужо многа-многа гадоў. Гэтая істужка на папу была. Ён у царкве рызыкаваў з ёю, тады гэта была яго раса.

Усе. Ого-го! Цікава.

Бацька. Раскажы хіба, дык і я паслухаю, што гэта там была за раса такая.

Усе. Ага, раскажэце, раскажэце.

Маці. Ну, добра, слухайце, як гэта было. І цяпер яшчэ на сьвеце многа цёмнага на­роду, а даўней ён быў куды цямнейшы. Ведама, ціснулі паны, пакутавалі людзі. Але раз нейк ушчачурыліся, каб адабраць у пана зямлю.