Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці. Істужка.

Бацька. Якая?

Маці. У тым і справа, што не абы-якая.

Бацька (паглядзеў). Аксамітная, ці што?

Маці. Ды гэта што — аксамітная. Гэта-ж з паповае расы.

Бацька (усьміхнуўся, патузаў). Моцная, на яе дзіва. Я думаю, што з яе была-б доб­рая падцяжка хлапцу. А то на ім-жа жалеза гарыць.

Маці. Ня ведаю, мо‘ і добра было-б.

З чарадою хлапчукоў і дзяўчатак убягае Крутагор.

Крутагор (ускочыў першым). Мамка, скоранька дайце мне чаго-небудзь пад‘есьці.

Маці. Ох, які ты порсткі! Куды-ж гэта ты ўжо намерыўся ляцець?

Крутагор (ломіць лусту хлеба). Далёка, далёка.

Бацька. А мо‘ я цябе і ня пушчу.

Крутагор. Пусьціце, чаму не.

Маці. Паглядзі, бацька трымае папружку.

Крутагор (глянуў). Здаецца, гэта не папружка.

Бацька. Ты-ж не прабаваў. Вось давай папрабуем на табе, дык тады будзеш ведаць. (Падыходзіць да яго).

Крутагор. Не, не папружка, не, не папружка.