Крутагор. Ну, і адабралі, чаго-ж.
Маці. Пачакай, гэта цяпер адабралі. А тады нічога ня выйшла. Пан падстроіў сялянам штучку.
1-ы хлопчык. Вось ліха яму.
Маці. У гэтай вёсцы была старэнькая царква. А пан збудаваў новую, ды выпісаў новага папа, ды адзеў яго ў шаўковую расу.
1-я дзяўчынка. Дык няхай сабе і моліцца.
Маці. Каторыя былі багацейшыя сяляне, дык пайшлі ў новую царкву, а бедныя засталіся ў старой ды пачалі прыбіраць яе, каб іх, значыцца, царква выглядала лепей. І што вы думаеце: гэтая бедната ды цемната купіла папу аксамітную расу.
Бацька. Гэта была праўда, ці мо‘ ты казку нам расказваеш?
Маці. Цяпер гэта на казку выглядае, а тады гэта было сапраўды так. Мне тады было адзінаццаць гадоў. Прыбралі хораша царкву, а поп і пахаджае ў новай расе, нібы чорная птушка.
Галасы. Гы-гы, птушка!
Маці. Радуецца поп, што яму стала добра жыць. Радуецца і пан, што сяляне за царкоўным клопатам забыліся пра зямлю. А тут знайшоўся адзін, сярод беднаты, няверуючы чалавек ды кажа: „Людзі добрыя! што вы робіце? Навошта вы траціце свае грошы на