Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

глядае Ленінскі куток. Людзей заўсёды многа там. Кожны дзень іграе музыка. Усім ве­села. Ёсьць і школьны куток. Туды вучні прынесьлі розныя свае рэчы. Там відаць малюнкі і нашай школы. А ідзеш па калідоры, дык убачыш многа чаго там выстаўлена. Усё людзі аглядаюць: як цьвікі робяць, як друкуюць кніжкі. Усяго не пералічыш. Выстаўка навучае нас, як трэба паляпшаць гаспадарку, каб мець вялікую карысьць, каб усім сялянам і рабочым было добра, каб была моцнаю савецкая ўлада, каб перамагала ўсіх буржуяў. Далоў капіталістых! Няхай жыве комуністычная партыя!

Усе. Добра напісаў, — брава, Мішка, брава!

Волька. Якія хто хоча зрабіць папраўкі?

Ягорка. Упісаць трэба пра мядзьведзя, што вадзілі па выстаўцы. Я нават намаляваў яго.

Усе. Пакажы, пакажы. (Хапаюць з рук малюнкі). У-у-у, Мішка (сьмяюцца) на зад­нія лапы стаў, а ззаду людзей колькі.

Маша. Трэба зьмясьціць гэты малюнак.

Волька. І я так думаю; малюнак мы зьмесьцім, а пісаць аб тым, як яго там вадзілі няварта.

Ягорка. Ну, добра. А цяпер глядзеце мае іншыя малюнкі.

Усе. Давай паглядзім.