Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ягорка. Вось тут прывязаныя коні стаяць, а гэта той жарэбчык, а гэта клетка з парасяткамі, а гэта царква са сьцягамі.

Волька. Добра, мы іх зьмесьцім. У каго яшчэ ёсьць матэрыял?

Маша. У мяне ёсьць.

Волька. Чытай, Маша.

Маша (чытае). У нашай клясе завёўся вялікі мастак. Замест паперы і алоўка свабодна крэйдаю піша на сьпінах вучняў. Ра­боты спаўняе хутка, без заказу і без за­датку. Глядзі, мастак, каб хто не намаляваў табе чаго на носе.

Некаторыя. О, добра, добра! Ха-ха-ха!

Гэлька. Ён заўсёды бегае з крэйдаю…

Ягорка. Тут абавязкова трэба даць малюнак і падпісаць: „Янка Кучанок“, ха-ха-ха… Добра напісала.

Юзік. Для гумару ў мяне ёсьць яшчэ. Вось што я напісаў. (Хоча чытаць).

Волька. Пачакай. Паправак да заметкі Машы ня будзе ніякіх?

Усе. Не, ніякіх.

Волька. Ну, чытай ты сваю. (Да Юзіка).

Юзік (чытае). Дастаецца сабакам, калі Мікола Якімавых ідзе ў школу або з шко­лы. Яму мала падражніцца, яму трэба пазаганяць іх дзе далёка. Пазаганяўшы, ён спакойна ідзе ў школу на другі або трэці вурок. Паглядзі, Міколка, на расклад вурокаў.