Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ягорка. А ў мяне і малюнкі прыгатаваны.

Волька. Добра, паглядзім. Чытай, Міша.

Міша (чытае). На выстаўцы больш усяго было з савецкіх і колектыўных гаспадарак і мала з сялянскіх. Было два агароды: куль­турны і някультурны. На першым бручка, капуста, буракі былі тоўстыя, і ўсё было харошае, а на другім — усё дробнае і дрэннае, бо вельмі густа пасаджана.

Гэлька. А можа там гною больш паложана, дзе лепш расьце.

Міша. Можа і гною больш паложана, але там і пасаджана інакш, у радочкі, а можа і гатунак лепшы. (Чытае далей). Калі ўвойдзеш у царкву…

Ягорка. Не ў царкву, а ў музэй.

Міша. Ну, ня ўсёроўна?

Волька. Так, Міша, тут трэба паправіць, напісаць: „у музэй — быўшую царкву“. Згодны каб зрабіць такую папраўку?

Усе. Згодны, трэба зрабіць.

Міша (чытае). Калі ўвойдзеш у музэй — быўшую царкву.

Ягорка. А старыя баяліся зайсьці, ня ўсе, але некаторыя, — здалёк паглядалі.

Волька. Не перабівай, Ягорка.

Міша (чытае) … то ўбачыш многа, многа чаго: розных яблык, вялізныя галоўкі ка­пусты, гарбузы, снапы жыта, аўса, розныя зерняткі, а па сярэдзіне вельмі прыгожа вы-