Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб я нічога не хацела. (Музыкі далі некалькі гукаў).

1-я. Ой, як добранька! Пойдзем паскачам! Палажы свой клунак.

Ззаду іх зьявіўся нейкі абадраны невядомы чалавек.

Анжэліна. Не, я не магу.

1-я. Чаму?

Анжэліна. Мне трэба несьці клунак дадому маме, ёй трэба шыць.

1-я. А ты палажы яго на хвілінку сюды. Ты-ж будзеш наглядаць.

Невядомы. Палажы, ды ідзеце паскачэце. Ня бойцеся, я панаглядаю. (Зайграла музы­ка. Анжэліна і сама ня ведала, што рабіць. Невядомы ўзяў з яе рук клунак).

1-я (узяла Анжэліну за руку). Ну пабяжым! (Яны пабеглі і пачалі скакацъ).

Міль. О, мяцеліца! (Анжэліна ўсё мацней і мацней кружылася. Заварушыліся будынкі, дрэвы. Здаецца, усё вакол скакала[1]. Невядомы паглядзеў вакол, дзіка ўсьміхнуўся, схапіў клунак і ўцёк. Спынілася музыка).

Шэйнакатр. Ну, будзе з вас.

Галасы. Яшчэ, яшчэ! (Шэйнакатрыншчык зьбіраецца, дзеці абкружылі яго. Сярод іх

  1. Тут трэба будзе так паставіць дэкарацыі, каб іх можна было варушыць і каб яны ня ўпалі. Гэта трэба рабіць даросламу чалавеку.