Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(2-я дзяўчынка прынесла табурэцік. Шэйнакатрыншчык сеў і пачаў іграць. Дзеці, узяўшйся за рукі, прытупваючы, пашлі скакаць. Асабліва старэнна прытупвала 1-я дзяўчынка, якая была пасярэдзіне кола. У самы разгар гэтых скокаў падышла Анжэліна. Яна прыціснула да грудзей свой клунак і з зайздрасьцю глядзела на ўсіх, асабліва на 1-ю. Кола раскідаецца, танцуюць у парах. 1-й няма пары, і яна падбегла да Анжэліны).

1-я. Хадзі, мы з табой паскачам, а то мне няма з кім.

Анжэліна. Не, ня буду я скакаць. (Сьціхла музыка).

1-я. Чаму ты ня хочаш паскакаць?

Анжэліна. Ну, вось і музыка сьціхла.

1-я. Яны яшчэ будуць іграць.

Усе. Яшчэ, яшчэ.

Міль. Пераменім ноты.

Шэйнакатр. Рыхтуйцеся на вясёлую, вясёлую!

1-я. Ну, вось бачыш, будзе вясёлая.

Анжэліна. Не, я ня буду скакаць.

1-я. Чаму? Хіба-ж ты ня ўмееш? Пойдзем, я табе пакажу. (Анжэліна ступіла крок і спыйнілася). Ну, чаго-ж ты?

Анжэліна. Мне ня можна скакаць. Я не павінна хацець скакаць. Дзедка мне казаў,