Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

задаволена паглядае Анжэліна. Пайшлі музыкі, пачалі разыходзіцца ўсе. Анжэліна ўспомніла пра клунак).

Анжэліна (кінулася да таго месца, дзе быў невядомы). А дзе ён? дзе ён?! Ай, яго няма!

1-я (зьдзіўлена глядзіць). Няма.

2-я (да 1-й дзяўч.). А што такое з ёю?

Анжэліна. Ой, ой, што-ж цяпер будзе! (Кідаецца ў бакі і шукае).

1-я. Нейкі невядомы ўкраў яе клунак.

2-я. Во няшчасная. Мо‘ што і добрае там было.

1-я. Мусіць нейкае адзеньне.

Анжэліна (здалёк). Яго тут няма.

2-я. Чаму-ж яна не пільнавала?

1-я. Мы-ж з ёю скакалі, а той невядомы пільнаваў.

Анжэліна (ідзе, закрыўшы твар ру­камі і плача). Што-ж гэта цяпер будзе… ай, ай!

1-я. А мо‘ ён яшчэ знойдзецца дзе?

2-я. Але, мо‘ ў яго адбяруць ды вернуць табе.

Анжэліна. Як-жа я цяпер пайду дадому?

1-я. А мы цябе крыху праводзім.

2-я. Ды можна праводзіць аж туды, дзе яна жыве.