Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міль (здымае шапку і пашоў зьбіраць грошы. Некаторы час яго няма. Грае адзін Шэйнакатрыншчык. Дзеці: адны ўглядаюцца на яго, другія — на Паўлушку, а некоторыя прытанцоўваюць. Міль вярнуўся). Тут кончана.

Шэйнакатр. Пашлі!

Усе. О, як мала пайгралі, яшчэ!

1-я. Пайграйце, мы паскачам.

Шэйнакатр. Што, хочаш паскакаць?

Усе. Хочам, хочам.

Шэйнакатр. Ну, добра, я магу пайграць для вас, але адна ўмова.

Усе. Якая, якая?

Шэйнакатр. Якая? А такая, каб вы ска­калі столькі, колькі буду іграць.

Усе (весела). О, о-о-о, тэта добра, — будзем скакаць. (Міль узяў бубен, стукнуў і патрос шамкамі).

1-я. О, з бубнам!

Шэйнакатр. Толькі, каб мне прысесьці дзе.

2-я. Сесьці? Я прынясу табурэцік. (Па­бегла).

Галасы. Нясі, нясі хутчэй!

1-я. Бярэцеся ўсе за рукі ўкола. (Усе зашавяліліся, бяруцца за рукі). Вось так (парадкуе іх). Ты станавіся сюды, а ты сюды, ты ня цісьніся. Шырэйшае рабеце кола.