Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АБРАМ


У цёмным, сырым сутарэньні
жыве адзінокі Абрам.
Часта сьлёзы зьбіраў ён у жменю,
ня раз начаваў ён ля крам…

Да вечару, з самага ранку,
ў гарачы ліпнёвы час,
бутэлькай, а хочаш — і шклянкай
прадае лімонны квас.

Паклічуць купцы з „ятак“ —
на работу наймецца Абрам:
на пласе сячэ цяляты,
ня ходзіць тады ён ля крам.

Ня крычыць у бурлівым рынку:
— „Папера — сьмерць для мух“ —
і чэрствага хлеба скарынку
ня ходзіць выпрашваць у „Круг“.

Вочы ўздымае Абрам
ў далёкую высь-небазвод
і просіць: сьвяты Аўраам
дай дажыць сваіх год без клапот.

А ў полі зьвінелі калосьсі,
як гораду песьня падпольля…
.............