Гэта старонка не была вычытаная
— Цяжка, ой, цяжка жылося
Беларусі пад няволяй.
Польшчы рука
у Менску слаўным
панавала.
А Бяроза-рака,
ўзбунтавана,
злавала.
Б‘е ў берагі,
уздымаючы гул,
скрыточа:
Што, пан дарагі,
падстаўляе нагу
рабочы?
Дзяржыся!
Бяроза кіпела
няволяй…
— Гэй, расступіся! —
Гудзела
падпольле.
Панства выла:
— „Ламаюць
засовы!“
…Беларусь радзіла
Кастрычнік
Ліпнёвы!