Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сумна-сумна над курганам
ставяць дамавіну.
Сэрца жудасьцю нязнанай
рвецца ў сьвет-даліну.

А наўкол крыжы, магілы,
помнікі, капліцы.
Ой, шкада дзяўчынкі мілай,
ой, шкада сястрыцы.

Ня сьціхае шум зялёны,
жаласьліва-хмурны:
ў гэтым шуме засмучоным,
быццам звон хаўтурны.

Захісталіся бярозы,
як сіроты плачуць,
нібы сьвечы пры дарозе,
сьвечы, няіначай.

Разьвітаньнем дзеці-дружкі
боль ў вянок зьвівалі —
напісалі на істужцы:
— сірацінцы Галі.

12. IX. 26 г.

|}