Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У рыштаваньнях —
Нашы дні,
Забінтаваны
Нашы дні,
жыцьцё
гісторыяй нязнанае
ўзрастае.

Стрымаць?
Спрабуй, крані!
Узарваць?
Спрабуй, крані!
Наш кожны крок —
сьлед прошласьці
зьнішчае.

Мы адліваем сталь
упартасьці паходаў.
Жаданая вярста
маячыць сонцаўсходам!
Ударнаю, скразной,
заводам бальшавіцкім —
узброеныя — біцца
за пяцігодку — у бой!

…А зацярушан тыл
трухлёй варожых сіл…