Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АПОШНЯЕ СЛОВА

На сьмерць Сьцяпана Булата


Вечная памяць табе, змагару!
Абарвана жывая струна…
Сьмерць так бязьлітасна, так не ў пару
цябе адабрала ад нас.

Зусім нечакана ня стала цябе,
але, не запомнім ніколі,
хто сэрца і сілу аддаў барацьбе
за сьцяг заваёванай волі!

Гарачая льлецца сьляза
ў акордах хаўтурнага маршу.
Мы сёньня
ідзем за труной,
каб сказаць —
апошняе слова таварышу…

1921 г.