Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РЭСПУБЛІКІ СЬВЯТА

Разагнаў вецер дымныя хмары,
бліснулі сонца праменьні.
Тлеюць руіны пажараў —
Нашае хаты бярвеньні.

Ноч барацьбы прамінула,
бурная ноч — вызваленьне!

Адплату раць белых глынула —
Нявольніцтва зломаны краты…
Адплата агнём мільганула…
Вітайце Рэспублікі Сьвята!

Ліпень, 1923 г.