Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/279

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6

Нацполітыка маршала
Беларусьсю панавала.
Мова, школы, песьні, клюбы
ахвярованы на згубу.
А для ўцехі ад дасады
працу вынайшлі для „Рады“ —
„Радзе“ даў маршал правы —
абеларушваньне царквы.
На царкоўны гэты звон
зброд ляцеў з усіх старон.
Новы курс, „Віват! Ідэя!“..
Павятовы вырас дзеяч,
Хоць і новыя турботы,
дый ня ушкодзіць заработак:
„Сьвяты божа“, — „Ойча наш
пераклаў падхалімаж…
Веру ў бога, веру ў маць
пусьціць ён, каб праканаць, —
што ідзе і блізка, мусіць,
адраджэньне Беларусі.