Гэта старонка не была вычытаная
7
Злоты надбавяць, —
ён возьме нагрузку
ўгаварваць
маліцца
па-беларуску.
Едзе ў раёны.
Ля цэрквы мясцовай
перад сялянствам
разводзіць прамову:
— Выхаваньня
моральнага
быць ня можа,
без выкладаньня
закону божага.
А каб лягчэй
успрыймалі галовы,
мальбу пераложым
на матчыну мову“.
Новая праца
І новыя людзі.
Расійскі эсэр
у навінах ня блудзіць.
Стаў неадменным
сябром дэфэнзывы.