Гэта старонка не была вычытаная
Настрой такі ў мяне, я толькі так, любімы,
да сьмерці будзем разам, Людвік, дарагі…
(Прытуліліся і галубяцца)
Селянін, прабудзіўшыся, узьняў галаву і баязьлівым голасам нібы просіцца. |
О, не-не-не… яго вы не забілі,
ён сам, ён сам памерці захацеў…
Марына (спалохаўшыся)
Хто ён? Адкуль?
(Чуецца ціхі сьпеў дзяўчат)
Селянін
А глуха бор шумеў…
Марына
Цудоўны чалавек…
Людовік
Пакіньма, бачыш, звар‘яцеў.
А там ужо, вось чуеш,
песьні хоць праз сьлёзы.
He! Я ня стрываю, мушу іх спыніць!
Марына
Пойдзем.
Там ля возера шапочуць вербалозы,
будзем там за месячыкам, зоркамі сачыць.
(Пашлі)
Селянін (павольна становячыся на ногі)
Русалачкі вадзілі…
Ножкі цалаваў іх…