Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Надмагільны сьпеў.
…Нажамі…

(Баязьліва спыняецца)

Не, ён сам,
ён сам памерці захацеў…
А шалясьцела сенажаць…
Дождж біў градам…
Во… званы хаўтурныя зьвіняць…
Паны зьбіраюцца… Нарада…
Народ ідзе… павесялеў…
Нажамі…
Не, ён сам,
ён сам памерці захацеў…

∗   ∗

Пяючы сумную песьню, павольна ўваходзяць чатыры дзяўчыны, але, угледзеўшы селяніна, зараз-жа перастаюць пяяць.

1-ая дзяўчына

Бедны, як любіў ён, як любіў ён сына,
працаваў, вучыцца можнасьць яму даў…

2-ая дзяўчына

Быў такі прыгожы… і адна хвіліна,
ад рукі няволі цяжка так сканаў.

(Падыходзіць да селяніна, прыгладжвае яму галаву, папраўляе вопратку. Селянін баязьліва адмахваецца рукам. з словамі: „Не, ён сам, ён сам…“ Дзяўчына яго супакойвае і неўзабаве разам з ім выходзіць)

3-я дзяўчына

Эх, ты, доля-доля!..

1-я дзяўчына

(глядзіць на селяніна, якога 2-я дзяўчына выводзіць)
Помста за цябе — затопіць у крыві.