Гэта старонка не была вычытаная
17
гады мінулі, ой, гады цяжкія,
дый прышлі дзянёчкі, толькі ўжо другія.
І дзянёчкі сьцелюцца новай пуцявінай,
дый гукае кліча маладосьць краіна.
І зьбірала-звала гулам віратлівым
дый мяне пазвала, — знача я шчасьлівы!
І забудзем гора, што было заўчора,
дый збудуем горад, пролетарскі горад.
І зазвоняць фабрыкі, і ўзрасьце над краем
дый крылатай гордасьцю доля залатая.
І гады мінулі — не вярнуць ніколі.
Стаў я ўжо інакшым, стаў я комсамолец!..