Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

16

Інакшыя дні,
інакшыя словы
разьлівам прадвесьні зьвіваюць жыцьцё…
Сьцелюцца думкі сузорнай падковай,
вясёлкавы ў сэрцы пылае касьцёр.

Пазвала жыцьцё
за напружную працу,
бо ў спадчыну нам ад прышэльцаў былых —
на фабрыках нашых разьбітае, братцы,
разьбітае ўсё —
варштаты, катлы,

і сьцены ўзарваны,
і толькі руіны
раскінуты цэглай.
Як-жа тут быць?
— Пазвала жыцьцё
адбудоўваць краіну,
пасьля перамогі
пасьля барацьбы.