Гэта старонка не была вычытаная
18
Сёньня дваццаць мне!
Яшчэ ня мала жыць,
Відаць, прыходзіцца
адкінуць лятуценьні…
Калісьці йшоў я —
з сонцам на нажы,
любіў часамі
крышку бурапеніць.
(І выпіць чарачку…
Была такая справа).
Ляцела зоранька мая за небасхіл.
І сонца ветлы сьвет,
і сонца сьвет яскравы
зацямнялі чорныя грахі.
І не адзін я быў,
з таварышамі разам,
з таварышамі, дружнай грамадой
байдосавалі сілу і ні разу
па-чалавечаму ня выйшлі мы з піўной…
Але выпадкам,
дзівішся ў надзвычай,
выпадкам вынырнуў
з атручаных богэм.