Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

возера й замак, —
былы чорнацьвет.

Гнулі, ой, гнулі
народную сілу
няволяй паганай
да жвіру-зямлі.

Прайшло, прамінула!
Жыцьцё ўскаласіла
зернем румяным
прывольных хвілін.

І лютая сьцюжа,
і вецер-расхрыстань,
ніколі ня здужаюць
сілы віхрыстай.

Словам мужычым,
як радасьць, свабодным,
словам гаручым,
Як прозалаць зор,

дні акрынічым
расой жыцьцяводнай,
прымусім сугуччам
разьліцца прастор!

3

Часта ў надвечар,
вось быццам, як звычай,
думцы схілюся,
цалую жыцьцё.