пачасьці ўдаваўшых беларускую песьню[1], дзьве-тры такіе жэ рэчы напісаў Купала. А по за тым трэба ставіць кропку. Беларускіх вершоў у нас ешчэ ня было, — былі толькі вершы, пісаные беларускай мовай.
∗ ∗
∗ |
Беларускіх вершоў ешчэ ня было, але яны павінны быць, і будуць! Як кожны народ мае сваю національную душу, так ён мае і свой асаблівы склад (стыль) творчасьці, найбольш прыдатны да гэтай душы. Ёсьць ён і у нас, беларусаў, і мы мусімо звярнуцца да яго, каб ўлажыць што-нябудзь сваё у скарбніцу сьветавой культуры, каб уліць у нашую паэзію сьвежые сокі, каб стаць бліжэй да душы роднаго народа, лепі паталіць яе духоўную смагу, і запраўды узяцца за вялікую працу: развіцьце беларускай народнай культуры.
Распачаць гэтую справу ў паэзіі будзе ня лёгка: куды лягчэй ісьці па прабойным дарогам, куды лягчэй пісаць, маючы пярэд вачыма добрые прыклады; а тут усё, ад пачатка і да канца, трэба рабіць самаму. Ёсьць і шмат іншых перашкод, вымагаючых пільнай працы і доўгіх дум; асабліва цяжка прыходзіцца пры найважнейшым і найгоршым пытаньні: што з песьняў, каторые пяюцца ў нас, належыць да беларусаў, а што узята ад велікарусаў, украінцоў, нават у палякоў? Скрозь спатыкаюцца у нас песьні, вядомые у ніх, або устаўлены кавалачкі з гэтых песьняў, цікавые параўненьня і т. д. Ці мы бралі ад іх, ці яны ад нас? Ці зраслося запазычанае з душой беларуса, ці асталося чужым? Міма гэтых (і шмат якіх іншых) запытаньняў моўчкі прайсьці ня можна, але і адказаць на іх ня проста. Ды як бы ні прыходзілася цяжка, а праўдзівая беларуская паэзія павінна знайсьці для сябе працаўнікоў: бярымося жэ за гэтую ня лёгкую, але вясёлую работу.
∗ ∗
∗ |
Бярымося! Наш сягоньняшні, наш заўтрашні напрамак — да забытаго намі народнаго беларускаго шляху. Але выйшоўшы на яго, становімся мы на разстаньні: мы можэмо жыўцом браць з народных песьняў тые скарбы, аб каторых была мова вышэй, — браць і ўстаўляць у свае вершы; далей, мы можэмо вучыцца ў народа, навыкаць да яго творчэскіх падходоў. За што-ж нам брацца?
Ідучы першай дарогай, мы, праўда, [дадзім нашай] трохі аднавім нашу паэзію і яна прыбярэцца крыху ў народны колер (як тая паненка, што надзела узятую ад вясковай дзяўчыны шнуроўку). Але, як кожны бачыць, гэта ня шлях да шырокага развіцьця паэзіі. Да таго ж не забудзем, што праз такіе запазычкі чытач пачынае неяк сумлевацца у творчэскіх сілах пісьменніка: мо‘ таму ён запазычае, што свайго стварыць ня можэ? Калі запазычэна спраўды каштоўная рэч, дык вынікае думка: чаго варт пісьменьнік, у катораго лепшае — запазычкі? А дзе хто, можна спадзевацца, навэт крыкне: плагіат! (крадзёж з пісьменніцкаго вытвора). Аде досыць аб гэтым. Ці рабіць тые запазычкі, ці не рабіць — паважнаго значэньня гэта ня мае. Для шырокай жэ працы трэба ўступаць на другі адзначэны намі шлях.
Аднак, і тут можна ісьці па рожнаму: можна старанна удаваць тое, што ёсьць у народнай песьне, кіруючыся, [у сваёй творчасьці кіравацца да таго каб як мага проста] каб даць вытвор, які ня можна б было адрозніць ад народных. Гэта [было-б] сталося б каронай для такой працы. [Ёсьць і другі кшталт працы не ўдаваючы]. Можна пісаць і інакшэ — не намагаючюся
- ↑ Аб сваёй паэмцэ „Мушка-зелянушка“ ды некалькіх дробных вершох, надрукаваных у летку, я тут не гавару, бо гэта ўжо пачатковы вынік з той працы над беларускім складам у вершу, якую я распачаў каля году назад і абараняю ў гэтай стацьце.